⇚ На страницу книги

Читать Шляхетны пуць

Шрифт
Интервал


Балада аб згубленым шчасці


Дзіця, адкрыўшы толькі вочы,

Згубіла ўжо сваю надзею:

Няма цяпла халоднай ноччу,

Што нават зоры халадзеюць.


Згубіла шчасце немаўляці,

І вочы болем мігацяць,

Бо з малаком адзінай маці

Ўсе атрымоўвае працяг…


*

У брудзе дзён, у чысціні аблокаў

Усё будзе Ён чакаць, чаго няма,

І заружовеюць заходам шчокі,

Але бяда не здолее зламаць!


Шукае Ён у сэрцы прыгажосці,

Яму не трэба шчасця ад жыцця:

Ён ўжо шаслівым быў у маладосці –

Цяпер не хоча болю пачуцця.


І што трэба Яму – невядома:

Агурок і гарэлкі стакан?

На душы Яго дзіўная стома

Ад старых незагоеных ран.


Сэрца болей ужо не пяе,

А Ён прагне былое вярнуць –

Гаварыць зноў, як любіць яе,

І “Кахаю цябе” зноў пачуць!..

* *

*


Матулі (Балада аб маці)


Я слухаю, як дождж пяе,

Ты слухаеш яго таксама?

Мяне ў свеце не стае,

Цябе ж даўно няма ўжо, Мама..


І ў памяці яшчэ жыве

Той твар, прыгожы і халодны…

Перада мною паўстае

Твой вобраз – велічны і родны:


Як Ты спяваеш калыханку

Свайму адзінаму дзіцяці,

Не спіш, бывае, і да ранку

Ці ля маёй прыснеш краваці.


А спеў Твой, ціхі, мілагучны,

Пяшчотай поўніўся, бывала,-

Ты па-сапраўднаму, не штучна,

Каханне мне падаравала.


Не раз, стаміўшысь, засынала

На гэтым вось драўляным стуле…

Шкада, што ведаў Цябе мала,

Мая адзіная Матуля!..


Мяне адна Ты навучыла,

Як трэба жыць сярод людзей,

І на нябёсах Ты сачыла,

Як не стае маіх надзей.


І ў Цябе было жаданне –

Калі пабачыць ту дзяўчыну,

Якую назаву каханай,

Якая стане мне адзінай…


Ты трапіла, бясспрэчна, ў Рай,

І значыць, больш нам не сустрэцца!..

Я ўсё гляджу на небакрай –

І сэрца на кавалкі рвецца…


* *

*


Ідэал Мары


Лагодная няўпэўненасць у позірке тваім,

Яна вачыма прызывае верыць,

І не магу, шкада адмовіць ім –

Іх глыбіні і колеру памераў.


О, дзякуй, Божа! За яе напеў,

Што веснавой парою так гучыць,

За вуснаў полымя, якое не паспеў

Я атрымаць… Яна ў цішы маўчыць:


Яна ў змове з Ідэалам Мары,

А пачуццё мацнее ўсё – каханне!

Чаму з табою існуем не ў пары

Мне наша Зорка скажа на світанні…


Ёсць Мары Ідэал у казачнай краіне –

Я там спаткаў цябе ў зорную хвіліну.

І сэрца хай, шалёнае, загіне,

Але ты застанешся мне адзінай…


Лагодная няўпэўненасць у рухах,

І здасца мне, што ветрам пакахала,

І дождж дазволіць яе шчасце слухаць,

Але ўлюблёнаму дажджа занадта мала!..


* *

*


Забыта… Нясецца імгненнае полымя –

Нясецца праз годы, змяняючы час.

Забіта… І лісце на клёнах, ўжо кволае,

Павольна абсыпле, ледзь плачучы, нас.


Світанне – і сонца ўстае над азёрамі,

Асвеціць вясёлкай пануры лясок.

Ці помніш, як былі з табою мы зорамі,

Як з вуснаў тваіх піў кахання я сок?


Шукаем мы сэнс у жыцці бессэнсоўным,

Шукаем шляхі да чужых перамог,

А ўсё, што магло б быць карысным, цудоўным,

Пакінулі мы па-за светам дарог.


Аднойчы звярнуўся да неба ўпотай:

“Ці можам мы шчасце калі атрымаць?”

“Аб шчасці маўляе такая істота!?

Вучыся жыццё, чалавек, паважаць!”


* *

*

Жанчына Яго Жыцця (Балада аб смерці)


Ён не шукаў Яе па свеце –

Яна заўсёды разам з ім была,

І марылі Яны аб дзецях,

А смерць ўлюблёным згоды не дала…


Імёны іх нам невядомы:

Каханы і Каханая, напэўна.

Ён для Яе быў казачным героем,

Яна была – багіня і царэўна!


“Мы разам будзем да апошняе хвіліны

І не пакінем тога пачуцця,

Што прымушае зваць Цябе адзінай,” –

Так Ён казаў Жанчыне Усяго Жыцця.


Ў Яе апошнюю хвіліну

Яе далонь са слёзьмі цалаваў,

Калі ж Анёл Яе адну пакінуў –