⇚ На страницу книги

Читать Народныя прыкметы на кожны дзень

Шрифт
Интервал

© Дзмiтрый Дзьяканаў, 2021


ISBN 978-5-0053-1306-5

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Ўступленне

Без прыкмет i ходу нет


Яшчэ 100 -150 гадоў таму акрамя рэдкіх газет ды календароў не было крыніц інфармацыі (кнігі не былі распаўсюджаны). Веды атрымлівалі праз павучанні пажылых, паважаных мужчын, якія за жыццё назапасілі і засвоілі багаты вопыт. Вусная народная творчасць, роўна як і патрэбныя веды, перадаваліся з вуснаў у вусны – ад бацькі да сына, ад дзеда да ўнука. Былі і спецыяльныя людзі – вешчуны. Менавіта яны захоўвалі веды, якія атрымлівалі ад продкаў веды, якія захоўвалі ды памнажалi.

Нашы продкі не былі дурныя, проста аб'ёмы ведау аб свеце былі няпоўнымі. Людзі глядзелі на прыроду з захапленнем, здзіўленнем і страхам: жыццё залежала ад прыроды. Не дзіўна, што пільную ўвагу продкаў прыкоўвала надвор'е і яе прадказанне. На працягу тысяч гадоў людзі назіралі за прыроднымі з'явамі і падзеямі, спрабуючы выбудоўваць лагічныя ланцужкі, рабіць высновы, вышукваючы прычынна-выніковую сувязь.

Нешта атрымлівалася, нешта не. Тое, што не апраўдвалася – забывалася, а верныя прадказанні прыжываліся і ўваходзілі ва ўжытак. Вынікам сталі народныя прыкметы.


Прырода – гэты сапраудны цуд

СТУДЗЕНЬ

Шмат снега – шмат хлеба


Прыказкі і прымаўкі пра студзень


У студні і гаршчок ў печы замярзае.

Студзеню – маразы, лютаму – мяцеліцы.

Студзень – году пачатак, зіме – сярэдзіна.

Студзень дзве гадзіны дня дадасць.

У студзені расце дзень – расце і холад.

Месяц Студзень – зімы гаспадар.

Студзень – вясне дзядуля.

Студзень падкладае дроў у печку.

1

Якое ў гэты дзень надвор'е – такое ж будзе 1 чэрвеня

Моцны мароз і малы сняжок – ўрадзіць хлеб.

Цяпло і няма снегу – чакайце неўраджай

Зорная ноч на Новы год – ураджай гароху і сачавіцы.

Зорная навагодняя ноч – да добрага ўраджаю ягад.

1 студзеня цяпло – чакайце добрага ўраджаю жыта.

Раніцай дрэвы пакрытыя інеем – год будзе шчасным для сельскагаспадарчых работ.

2

Неба зацягваюць хмары – чакай хуткага пацяплення.

Моцныя маразы абяцаюць спякотнае лета.

Іней на дрэвах – да яснага надвор'я.

Зорнае неба – будзе багаты ўраджай.

Калі сініцы гучна цвыркаюць, то пахаладанне будзе зацяжным.

3

Мароз стаіць моцны – летам будзе спякотна і горача.

Завіруха разгулялася – летам будзе непагадзь.

Дым стаіць слупом – чакай ўзмацненне марозу.

Шмат снегу ў гэты дзень – да добрага ўраджаю.

Рэха ў лесе чуецца далёка і выразна – да моцных маразоў.

Ярка-чырвоны світанак абяцае мяцеліцу.

4

Аблокі ідуць супраць ветра – хутка выпадзе снег.

На даху шмат лядзякоў – год будзе ўраджайным.

Калі ў рэчцы вады стала менш, то ўлоў рыбы будзе дрэнны

Калі марозна і сонечна за акном – месяц будзе цёплым.

Непагадзь або золь – да халоднага і дажджлівага кастрычніка.

Паясніца баліць у пажылых людзей – да снегу.

Снягір вырабляе шум крыламі – да непагадзі.

Салома збіваецца ў камякі пры гарэнні ў печы – да пахаладання.

Якое надвор'е на Насту, такі будзе і кастрычнік месяц.

У студзені пераважае снег сухі і лёгкі – да сухога лета.

5

Ветранае надвор'е абяцае добры ўраджай.

Закат сонца з зеленаватым адлівам – будзе яснае надвор»е

Неспакойныя паводзіны курэй – чакай мяцеліцу.

Конь храпе – да снежнай буры.

Чырвоны агонь і моцная цяга ў печы – да холаду.

Аканіцы на вокнах рыпаюць – да адлігі.