⇚ На страницу книги

Читать Сны аб Беларусi

Шрифт
Интервал

© Дзмiтрый Кудрэц, 2019


ISBN 978-5-4496-0882-6

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

«Зноў ноч разлiлася па наваколлi…»

Зноў ноч разлiлася па наваколлi,
Месяц празрысты на небе заззяў.
Ен глянуў унiз на жытневае поле —
Абеларусiўся.
Бусел з сабой, адлятаючы ў вырай,
Спевы пачутыя летам узяў,
Як напамiн аб жаданых мясцiнах.
Абеларусiўся.
Вабяць у шлях невядомыя землi —
Еўропа, амерыка, азiя ўся.
Ды мне тут утульней, вальготней, напэўна
Абеларусiўся.
Хай пазабыў крыху матчыну мову,
Ад гучнага «Р» не пазбаўлюся.
Яно прыкiпела на генным узроўнi.
Абеларусiўся.

«Так i жывем, не гледзячы на крызiсы…»

Так i жывем, не гледзячы на крызiсы.
Усе пры справе ад святла да цемры.
I падлiчыўшы часам плюсы, мiнусы,
Мы разумеем, што не ўсе так дрэнна.
Так i жывем. На бога, чорта лысага,
Цi на кагосьцi там не спадзяемся.
Шукаем дзе б утульней прытулiцца нам,
Але ў сваiх мясцiнах застаемся.
Так i жывем. I клопаты штодзенныя
Перамяжаем з мараю прыемнай.
Кiруемся адвечнымi законамi,
Замацаваных на ўзроўнi генным.
Так i жывем. У горы альбо радасцi
Кiпiць заўседы шчодрае застолле.
Без уселякай выхвальбы, без зайздрасцi.
Нам некалi i думаць пра такое.
Так i жывем. Хвалюемся, змагаемся,
Лятаем, хоць зусiм не маем крылаў.
Калi ж жыцце да скону наблiжаецца,
Пытаем неба, а цi так мы жылi?

«Адшукаю сабе пакаранне…»

Адшукаю сабе пакаранне,
Перастану зусiм паважаць,
Калi пару радкоў пра каханне
Я не здолею напiсаць.
Сваiм творам я ўразiць гатовы.
Справа звыклая, ды наяву
Сачынiць не адолеў нi слова,
Дурнiў толькi дарма галаву.
Дзе падзелась натхненне? Чамусьцi
(I не ведаю, як вам сказаць),
У мяне на паперы пачуццi
Не выходзiць адлюстраваць.
Хай не выканаў я абяцанне,
Не таму, што трапло цi лайдак.
Я магу. Толькi вось пра каханне
Не жадаю пiсаць проста так.

«Б«ецца мятлiк у вакно…»

Б«ецца мятлiк у вакно,
Хлопае крыламi,
Толькi вось на волю шкло
Яго не пускае.
Што, дурная галава,
Ты забыўся ў хаце?
Заляцеў ты да святла
I свабоду страцiў.
Шкло мiж ею i табой.
Няма вызвалення!
I падман празрысты той
Не дае надзеi.
Што ты думаў? Што хацеў,
Калi ты, свавольнiк,
У памяшканне заляцеў,
А назад не здолеў?
Намагаешся, скрабеш
Перашкоду ўпарта.
Толькi намаганнi ўсе
Нiчога не варты.
Думаеш, што ты герой?
Анi ў якiм разе!
Вось i бiся галавой,
Калi з ей не ладзiш.

«Я выдумаў краiну мрой…»

Я выдумаў краiну мрой,
Дзе ўсе яскрава i шыкоўна.
Ды на здзяйсненне мары той
У лесу не спытаў дазволу.
I ен (абразiўшысь на што?)
Са мною болей не сябруе.
Часам успомнiць i назло
Мне непрыемнасцi даруе:
– Жывi ў сваей краiне мар,
Ты гэтага жадаў калiсьцi.
Чаму ж ты столькi год запар
Узносiш мне свае малiтвы?
Хацеў ты славы, ўзнагарод?
А вынiку вось не прадбачыў.
Чаму ж мяне ты аднаго
Абвiнавачваеш у няўдачах?
Як не цурайся, не мiнеш
Добрую долю цi благую.
Ты на каленях прыпаўзеш
I я табе ўсе дарую.
Што ж тычыцца мрой дзiўных тых,
Без iх жыцце было б заганай.
Я iх выконваю заўжды,
Калi я нават не ў пашане.

«Жыцце цягне на захад, а сэрца на ўсход…»

Жыцце цягне на захад, а сэрца на ўсход.
I нiяк iм не дагаварыцца.
Не хачу ўспамiнаць безлiч прожытых год,
А яны не жадаюць забыцца.
Жыцце крочыць наперад, а памяць назад
Павяртаецца ноччу бяссоннай.
Што наперадзе мо зацiкавiць наўрад,
А ў мiнулым даўно ўсе вядома.
Жыцце верне направа, а я ў бок другi,
Хоць i ведаю, ўцекi дарэмны.