Вас, відаць, не было сапраўды
Ля крыніцы, ля вішань, ля студні…
Нібы сон, паўтараліся Вы,
І балелі-балелі мне грудзі…
Вы прыйшлі, нібы з неба святло —
І з прадоння Сусвет утварыўся…
Разлілося паўсюдна цяпло,
І як быццам яму я маліўся…
Вас усмешкай аздобіла ноч,
Кожнай зоркай, травінкай, лісточкам…
Бласлаўлення святога ад воч
Атрымаў я у райскім куточку…
Вы, як цень, адбіваліся ў дні,
Быццам воблака, ноччу сплывалі…
Таямніцаю спеў Ваш вірыў,
Вашы словы ў вышынях луналі…
Вас, відаць, не было сапраўды —
Кроза дзіўная свету прывідаў…
Нібы сон, паўтараліся Вы
У абшарах маіх краявідаў…